ФІЗКУЛЬТУРНЫ ДОСУГ “ГУЛЯЕМ З НЕСЦЕРКАМ”
З забавамі і гульнямі завітаў у дзіцячы сад Несцерка-працаўнік, выдумшчык і весяльчак.
З чароўнага кошыка ладзіліся беларускія народныя гульні “Міхасік”, “Лапці”, Замарожаныя”, “Бяздомны заяц”, “Вядзьмар”з выкарыстаннем нестандартнага фізкультурнага абсталявання: штангі і гантэляў з фасолі, лыж з пластмасавых бутэлек, султанчыкаў, распісных кошыкаў. Несцерка расказваў гумарыстычныя гісторыі, паказваў сілу і спрыт, вучыў выхаванцаў у гульнях імкнуцца да перамогі.
Вясёлыя гульні, вы з радасці, смеху,
Вясёлыя гульні ўсім на пацеху!